Logo
Print this page

Фэст у Будславе - відэа онлайн, трансляцыя пілігрымак

У 23.30 запланавана працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

5 ліпеня ў Будславе пачынаецца каталіцкі фэст «Каралева сем'яў, малiся за нас» у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай. У другой палове дня ў базыліцы будуць вітаць пешых пілігрымаў, якія з розных куткоў Беларусі шмат дзён крочылі да Маці, пераадольваючы дзесяткі і сотні кіламетраў (глядзіце Twitter-трансляцыю Katolik.life ўнізе старонкі).

А 18-й гадзіне запланавана святая Імша для пілігрымаў, у 23.30 - працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, апоўначы - св. Імша, якую адслужыць Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Звычайна ўсю ноч вернікі на каленях па чарзе падыходзяць да цудатворнага абраза Маці Божай, каб скласці свае просьбы, а 2-й гадзіне адбываецца канцэрт для моладзі ў намётавым гарадку. Малітва ў санктуарыі працягваецца да раніцы.

А 10-й гадзіне ў суботу, 6 ліпеня, запланавана ўрачыстая св. Імша з удзелам шматлікіх святароў, біскупаў, якую адслужыць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Завяршаецца фэст Эўхарыстычнай працэсіяй з заключным благаслаўленнем.

Відэа-трансляцыю ўрачыстасці будзе весці афіцыйны партал Рыма-Каталіцкай царквы ў Беларусі Catholic.by. Таксама відэа можна будзе глядзець на гэтай старонцы.

Last modified onПятніца, 05 Ліпень 2019 08:38
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.