Logo
Print this page

А вось як праходзяць пілігрымкі ў Афрыцы - відэа

«Нашы паломніцтвы - гэта люкс, дзе ўсё пралічана, і ўсё прадугледжана»

Каталіцкі манах-капуцын з Беларусі брат Валерый Кунгер OFMCap, які служыць у Габоне, распавёў пра тое, як праходзяць пешыя паломніцтвы ў гэтай краіне (нагадаем, нядаўна завяршыліся паломніцтвы ў беларускі Будслаў).

- Першая габонская пілігрымка - гэта зусім новы досвед на маім шляху пілігрымавання. Цяпер я ведаю: дарогі могуць быць не тым, чым здаюцца на першы погляд. Я зразумеў, што нашы пілігрымкі - гэта люкс, дзе ўсё пралічана, і ўсё прадугледжана, - напісаў брат Валерый.

Нагадаем, беларус быў накіраваны ў гэтую краіну Цэнтральнай Афрыкі на місію - дапамагаць братам капуцынам з Варшаўскай правінцыі.

Беларускі місіянер ўжо перахварэў малярыяй, аб гэтым ён таксама распавёў у сваім онлайн-дзённіку, які вядзе ў сацсетцы.

Media

Last modified onЧацвер, 11 Ліпень 2019 15:43
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.