Logo
Print this page

«Чаму католікі голяць макушку, а праваслаўныя не гуляюць у карты» - што свет думае пра вернікаў

Топ запытаў у пошукавіках пра хрысціянаў здзіўляе. Што адказаць людзям?

Часта тыя, у чый круг зносін уваходзяць толькі хрысціяне ці людзі, блізкія да Царквы, нават не ўяўляюць, якімі бачаць вернікаў тыя, хто далёкі ад веры. Што думаюць пра іх, што цікавіць свет у хрысціянах?

Зразумець гэта можна па папулярных запытах у пошукавіках. Напрыклад, упісаўшы па-руску «чаму католікі...» пошукавік аўтаматычна дадасць самыя папулярныя працягі фразы, сярод якіх «...пішуць на дзвярах». А калі спытаць, «навошта католікі...», выскачыць працяг: «...голяць макушку» або «...б'юць сябе бізуном».

Для людзей у Царкве такія пытанні здаюцца проста смешнымі, але, аказваецца, многія людзі задаюцца гэтымі пытаннямі ўсур'ёз. Сумна, што перакручанае разуменне хрысціянскага жыцця, каша ў галовах, неадукаванасць адштурхваюць многіх людзей ад Царквы.

Прапануем у каментарах адказаць на гэтыя недарэчныя пытанні - раптам гэта камусьці дапаможа і прывядзе да веры хаця б аднаго чалавека?

Дарэчы, пытанні аб праваслаўных верніках таксама сустракаюцца смешныя. Напрыклад, «чаму праваслаўныя не гуляюць у карты?» А гэты запыт наогул уводзіць у ступар: «Чаму хрысціяне не ядуць каніны?» :-)

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.