Logo
Print this page

«Дзе шукаць шчасця?» Брэст запрашае на сустрэчу моладзі Пінскай дыяцэзіі

У інстаграме брэстскай парафіі трывае конкурс

Разважанне пра шлях да шчасця, пастаноўка пра сучасныя страхі і канцэрт: сустрэча моладзі ў Брэсце ўжо хутка!

26 кастрычніка у касцеле Узвышэння Святога Крыжа (вул. Леніна, 34) адбудзецца спатканне моладзі Пінскай дыяцэзіі. Тэма сустрэчы – «Бог, я і дарога да шчасця». Як распазнаць сваё пакліканне, якія перашкоды сустракаюцца нам на шляху да Бога, як іх пазбавіцца і дзе шукаць шчасце?..

Арганізатары – парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце - запрашаюць моладзь разам паразважаць над гэтымі пытаннямі. Акрамя супольнай малітвы, цёплай сяброўскай атмасферы абяцаюць таксама насычаную творчую праграму.

Брэстаўчане падрыхтавалі тэатральную пастаноўку пра вызваленне ад страхаў сучаснага пакалення і запрашаюць усіх ахвотных выступіць са сваімі сцэнкамі і перфомансамі па тэме сустрэчы. Фінальны акорд спатканню моладзі Пінскай дыяцэзіі забяспечыць гурт Step Project, які гэтым летам прэзентаваў новы альбом «Я Твой».

Для ўдзелу ў сустрэчы трэба зарэгістравацца (запоўніць форму па спасылцы). Заяўкі прымаюцца да вечара 25 кастрычніка. Удзельнікі з іншых гарадоў могуць разлічваць на начлег, толькі пра гэта трэба папярэдзіць.

Дарэчы, у інстаграме парафіі трывае конкурс! Трэба падпісацца на акаунт @brestkrest і зрабіць рэпост публікацыі з плакатам форума ў сторыз. Тры пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі! Але астатнім удзельнікам сустрэчы таксама прыгатавалі невялікія сюрпрізы.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах: Сястра Вераніка: +375 (29) 241 45 91, ксёндз Андрэй Багдановіч: +375 (29) 126 72 98.

Media

View this post on Instagram

УВАГА, КОНКУРС! Сустрэча моладзі ў Брэсце ўжо хутка! Падзяліцеся гэтай выдатнай навіной са сваімі сябрамі - і атрымайце ад нас прыемны падарунак. Умовы конкурса простыя: быць падпісаным на наш акаунт, паставіць лайк і зрабіць рэпост плаката ў сторыз да 25 кастрычніка. ⠀ Падарункі атрымаюць тры пераможцы, якіх мы 25.10 абярэм выпадковым чынам. Але для ўсіх удзельнікаў сустрэчы таксама прыгатаваны невялічкі сюрпрыз. Сардэчна запрашаем і вельмі вас чакаем у Брэсце 26 кастрычніка! ⠀ Спасылка на форму рэгістрацыі - у профілі. ⠀ З Богам! #brestkrest

A post shared by Парафія Узвышэння Св.Крыжа (@brestkrest) on

View this post on Instagram

Сябры! Запрашаем! 26 кастрычніка у касцеле Узвышэння Святога Крыжа (вул. Леніна, 34) у Брэсце адбудзецца спатканне моладзі Пінскай дыяцэзіі. Тэма сустрэчы - «Бог, я і дарога да шчасця». Пошук паклікання, разважанне над перашкодамі і актуальнымі праблемамі моладзі... Гэта і многае іншае чакае удзельнікаў. Спасылка для рэгістрацыі - на старонцы нашага профіля. Чакаем вас!

A post shared by Парафія Узвышэння Св.Крыжа (@brestkrest) on

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.