Logo
Print this page

Мітрапаліт Кандрусевіч адкажа на складаныя маральныя пытанні

Сустрэча моладзі на тэму «Касцёл і сям’я» пройдзе ў Чырвоным касцёле

«Дыялог з Мітрапалітам. Касцёл і сям’я. Складаныя маральныя пытанні» - на такую тэму 6 лютага 2020 года адбудзецца сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Падчас сустрэчы арцыбіскуп адкажа на загадзя дасланыя пытанні. Сустрэча распачнецца ў 19:30 у тэатральнай зале Чырвонага касцёла. Арганізатары просяць да 1 лютага пакінуць сваё пытанне ў электронным дакуменце.

Калі на сустрэчы застанецца час, арцыбіскуп адкажа на пытанні, якія не былі дасланы загадзя. Пытанні павінны датычыць маральнасці, у першую чаргу сям'і, адносін - напрыклад, жыцця без касцёльнага шлюбу, аднаполых саюзаў.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.