Logo
Print this page

У Беларусі прызначылі дзень пакаяння і перапрашэння

Спецыяльную малітву прачытаюць у касцёлах 1 сакавіка

Па рашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Першая нядзеля Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 1 сакавіка, абвешчана днём пакаяння і перапрашэння за ўсе знявагі Бога, учыненыя прадстаўнікамі народа. Таму 1 сакавіка ва ўсіх каталіцкіх храмах краіны будуць цэлебравацца святыя Імшы ў гэтай інтэнцыі і ўзносіцца малітвы пакаяння і перапрашэння.

У звароце да вернікаў, які ад імя каталіцкіх біскупаў Беларусі падпісаў Старшыня ККББ арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у прыватнасці, гаворыцца:

- Доўгая гісторыя Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пазначана шматлікімі пераследамі і адыходам ад веры. Усведамляючы нашу грахоўнасць, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вырашыла, што ў першую нядзелю Вялікага посту 1 сакавіка 2020 года ва ўсіх касцёлах нашай краіны цэлебруюцца святыя Імшы перапрашэння за знявагі Бога, якія здзейсніў наш народ».

Іерархі заклікаюць усіх беларускіх католікаў актыўна ўключыцца ў гэтую малітву перапрашэння, якая будзе чытацца пасля святой Імшы ў першую нядзелю Вялікага посту, па магчымасці, перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Сatholic.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.