Афіцыйна: у святара ў Ашмянах каронавірус, набажэнствы адмененыя
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (1)
У касцёлах уведзены каранцін, але храмы адкрытыя для індывідуальнай малітвы
У Гродзенскай дыяцэзіі 6 траўня пацвердзілі інфармацыю аб тым, што пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах шпіталізаваны з каронавірусам. Святыя Імшы і іншыя публічныя набажэнствы ў парафіяльных касцёлах у Ашмянскім дэканаце адмененыя - там уведзены каранцін.
- Ксёндз канонік Ян Пузына, пробашч парафіі, зараз знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі. Праведзеныя тэсты на прысутнасць каронавіруса ў арганізме далі станоўчы вынік. Здароўе святара паступова ідзе на папраўку. Парафіяльныя касцёлы ў Ашмянскім дэканаце застаюцца адкрытымі для людзей, якія адчуваюць неабходнасць у індывідуальнай малітве, - цытуе grodnensis.by паведамленне Курыі Гродзенскай дыяцэзіі.
Парафіян і ўсіх людзей добрай волі заклікаюць да малітвы аб вяртанні здароўя тым, каго закранула інфекцыя каронавірусу, а таксама аб найбольш хуткім спыненні эпідэміі ва ўсім свеце.
Напярэдадні неафіцыйна паведамлялася аб тым, што ў Ашмянах праходзіла масавае набажэнства з правядзеннем сакрамэнту канфірмацыі, COVID-19 пацвердзілі яшчэ ў некалькіх чалавек.
Раней Katolik.life паведамляў пра тое, што ў біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі, які, па паведамленнях прэсы, быў у Ашмянах і затым трапіў у шпіталь, не пацвердзілі COVID-19. У іерарха ўзніклі праблемы з сэрцам, зараз ён знаходзіцца ў Брэсцкім абласным шпіталі, удзельнічае ў сакрамэнтах, самастойна ходзіць і ідзе на папраўку, перадае ўсім падзяку за малітвы і падтрымку.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле