Logo
Print this page

«Спадзяемся, хутка вернецца да працы». Біскупа Антонія выпісалі са шпіталя

У канцлера курыі каронавірус не пацвердзілі, ён таксама выпісаны дадому

Біскупа Пінскага Антонія Дзям'янку выпісалі са шпіталя пасля перанесеных праблем з сэрцам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ардынарый знаходзіцца дома і набіраецца сіл.

- Ідзе на папраўку, адпачывае. Спадзяемся, праз пару тыдняў вернецца да звычайнага рытму жыцця і працы, - паведамілі Katolik.life у курыі Пінскай дыяцэзіі.

Таксама вядома, што быў шпіталізаваны канцлер курыі ксёндз Андрэй Рылка. Ён таксама ўжо выпісаны:

- Чатыры тэсты і аналізы крыві пацвердзілі, што была прастуда, вірусаў ніякіх няма, дзякуй Богу.

Вернікі дыяцэзіі працягваюць маліцца аб аздараўленні ардынарыя.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.