Logo
Print this page

Ратавальнікі ў Іўі пачалі адзначаць прафесійнае свята ў касцёле

Супрацоўнікі РАНС сабраліся на святой Імшы

25 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень пажарнай службы. Іўеўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях распачаў святкаванне свайго прафесійнага свята святой Імшой. Служба адбылася раніцай 24 ліпеня па ініцыятыве супрацоўнікаў Іўеўскага РАНС. У касцёле маліліся за ўвесь калектыў пажарнай службы, а таксама за тых, хто аддаў усё свае жыццё службе і ратунку людзей.

На Імшы прысутнічалі пажарнікі не толькі з Іўя, але і з усяго раёну. З боку пробашча парафіі, ксяндза Яна Гавецкага, гучалі шматлікія словы падзякі за іх службу, адзначаецца на старонцы Іўеўскага дэканату.

Там дадалі, што калектыў РАНС не першы раз завітаў у святыню. Штогод ратавальнікі збіраюцца на супольную малітву ва ўспамін свайго апекуна, Святога Фларыяна. Таксама яны заўсёды адклікаюцца на просьбу аб дапамозе пры добраўпарадкаванні касцёла і арганізацыі розных мерапрыемстваў.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.