Logo
Print this page

Каралева Палесся, маліся за нас: у Лагішыне пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай

Традыцыйных пілігрымак не будзе, удзельнікаў просяць выконваць санітарныя правілы

У гарадскім пасёлку Лагішын 21-22 жніўня адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі. Звычайна ў дыяцэзіяльны санктуарый прыбываюць пешыя пілігрымкі, але сёлета, з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі арганізаваных пілігрымак не будзе. Але вернікі могуць ладзіць індывідуальныя пілігрымкі, паведамілі Katolik.life у курыі Пінскай дыяцэзіі.

Усіх удзельнікаў свята просяць быць у масках і выконваць санітарныя правілы.

Урачыстасці пачнуцца ўвечары 21 жніўня са святой Імшы а 19-й гадзіне. Свята працягнецца ў суботу, 22 жніўня:

- 7.30 - Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

- 8.00 - святая Імша (на польскай мове)

- 10.00 - святая Імша з удзелам хору Spe Salvi (Пінск)

- 12.00 - канцэрт хрысціянскай музыкі з удзелам моладзевага гурта «Ты і я» з парафіі св. Бэнэдыкта з Пінска (на пляцоўцы каля касцёла).

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.