Logo
Print this page

Фільм «Касцёл на крыжы» трапіў у праграму італьянскага фестывалю рэлігійнага кіно

Раней фільм атрымліваў першае месца на фестывалі ў Польшчы

Беларускі дакументальны фільм «Касцёл на крыжы» трапіў у праграму XXIII Religion Today Film Festival, які днямі адбудзецца ў Італіі. Стужку пакажуць на фестывалі 25 верасня, паведамілі Katolik.life стваральнікі фільма.

Нагадаем, дакументальная стужка тэлеканала «Белсат» складаецца з дзвюх серый і распавядае пра людзей у перыяд камуністычных ганенняў на Каталіцкую царкву ў Беларусі. Першая серыя фільму расказвае пра лёсы святароў, а другая - пра трагічную гісторыю святыняў. Здымкі праходзілі на тэрыторыі Гарадзенскай і Мінскай абласцей, бо гэтыя тэрыторыі адносіліся да Заходняй Беларусі - касцёлы там дзейнічалі да 1939 году і таму захаваліся жывыя сведкі, якія памятаюць, як адбываліся рэпрэсіі, і як людзі баранілі свае касцёлы.

Раней фільм атрымліваў першае месца на фестывалі ў Польшчы >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.