У Беларусь прыбыў Апостальскі нунцый, пасол Ватыкана
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Арцыбіскуп Антэ Ёзіч - з Харватыі, іерарху 53 гады
У той час, калі дыпламаты большасці краін Еўропы вымушаны былі выехаць з Беларусі, 11 кастрычніка ў Мінск прыбыў новапрызначаны пасол Ватыкана. Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча сустрэлі ў аэрапорце супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры, прадстаўнікі Каталіцкай царквы ў Беларусі і дзяржаўных уладаў. Ватыканскі дыпламат скіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру ў Мінску, якая з’яўляецца дыпламатычнай місіяй Святога Пасаду ў Беларусі і рэзідэнцыяй прадстаўніка Папы ў Мінску, паведамляе Catholic.by.
Нагадаем, 21 траўня Папа Рымскі Францішак прызначыў свайго новага амбасадара ў Беларусі. Арцыбіскуп Антэ Ёзіч - з Харватыі. Іерарху 53 гады, ён навучаўся дыпламатыі ў Папскай акадэміі, з 1999 года працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі. Затым, з 2003 па 2009 гады, быў сакратаром нунцыятуры ў Расіі. У 2009 годзе стаў дарадцам нунцыятуры ў Філіпінах.
Чакаецца, што Апостальскі нунцый у хуткім часе прыступіць да выканання сваіх абавязкаў. Мяркуецца, што адным з самым актуальных пытанняў, якія трэба будзе вырашаць ватыканскаму дыпламату - вяртанне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому незаконна не дазваляюць уехаць з-за мяжы ў Беларусь.
Related items
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Без кантактаў з прэсай і афіцыйных сустрэч правялі першыя дні ў Ватыкане вызваленыя беларускія святары
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан