Logo
Print this page

Ватыкан упершыню апублікаваў афіцыйную заяву па сітуацыі ў Беларусі

У паведамленні гаворыцца пра тое, што Святы Пасад захоўвае прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа

Ватыкан зрабіў заяву па Беларусі, якую апублікавалі 11 чэрвеня. Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні абнародаваў ліст, які стаў адказам на шматлікія запыты журналістаў, паведамляе Беларуская служба Vatican News. Тэкст заявы наступны:

- Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб'ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа.

Са жніўня 2020 года гэта стала першай афіцыйнай заявай Ватыкана адносна грамадска-палітычнага крызісу, які працягваецца з моманту апошніх прэзідэнцкіх выбараў, што адбыліся ў краіне 9 жніўня 2020 года. Нагадаем, 16 жніўня падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі Папа Рымскі Францішак асабіста спаслаўся на тое, што адбывалася ў тыя дні ў рэспубліцы. Тады ён сказаў:

- Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права.

Таксама ў той час Пантыфік даверыў усіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.