Logo
Print this page

Першы выступ новага Мітрапаліта: «Божа, благаславі Беларусь!»

Біскуп Юзаф Станеўскі папрасіў вернікаў архідыяцэзіі прыняць яго як брата

Падчас афіцыйнага абвяшчэння аб прызначэнні новага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, якое адбылося ў Гродзенскай курыі 14 верасня, новапрызначаны кіраўнік архідыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі выступіў со словам.

- Зноў да мяне звярнуўся Хрыстус Пан праз рашэнне Святога Айца Францішка з заклікам: “Пайдзі за Мной”. І сапраўды, гэты заклік, вялікае заданне, якое Папа ўскладвае на мае плечы, на маю сціплую асобу, - вялікі давер, - цытуе grodnensis.by.

Пасля падзякі да Касцёла на Гродзенскай зямлі іерарх скіраваў слова да паствы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

- Звяртаюся да вас таксама словамі Святога Пісання, Старога Запавету: з заклікам і просьбай, каб вы мяне прынялі, бо я, Юзаф - ваш брат.

Паводле біскупа, ён давярае сваё новае служэнне апецы Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Каралевы Беларусі, а таксама ўсіх святых зямлі беларускай:

- Прашу і заклікаю Бога: Божа, благаславі Беларусь, наш народ і маё служэнне. Нагадаем, біскуп Станеўскі, акрамя ўсяго, вядомы тым, што піша блогі і прыгожа спявае. А яшчэ - сваёй адкрытай і шчырай усмешкай.

Media

Last modified onПанядзелак, 20 Верасень 2021 11:27
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.