Logo
Print this page

Не толькі Будслаў: новы дах з'явіўся ў санктуарыя ў Лагішыне

Неагатычнаму касцёлу ўжо больш за 100 гадоў - праходзяць працы па аднаўленні храма

У санктуарыі Маці Божай Лагішынскай завяршыліся працы па замене даху. Улетку парафіяне звярталіся з просьбай дапамагчы сабраць неабходную суму на рамонт даху. Гэта быў важны этап работ па аднаўленню храма Апосталаў Пятра і Паўла ў Лагішыне, дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай, Каралевы Палесся, апякункі Пінскай дыяцэзіі.

Неагатычнаму касцёлу ўжо больш за 100 гадоў - храм пабудавалі ў 1909 годзе. Вернікам, ахвярадаўцам, работнікам, а ў першую чаргу Богу дзякуюць за паспяхова завершаныя працы.

Нагадаем, новы часовы дах з'явіўся таксама ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Храм моцна пацярпеў ад пажару, дах быў знішчаны цалкам. На аднаўленне касцёла ахвяруюць прыватныя асобы і арганізацыі. Хутка ў санктуарыі адновіцца служэнне святых Імшаў.

Media

Last modified onСерада, 13 Кастрычнік 2021 10:29
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.