«Беларусь чакае Раство». Унікальны адвэнт-каляндар ужо ў продажы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Каляндар зрабілі сямейным і напоўнілі новымі, прадуманымі спецыяльна для беларусаў і для нашага часу заданнямі
Ужо 28 лістапада католікі пачнуць перажываць Адвэнт - час радаснага чакання Божага Нараджэння, прыйсця Збаўцы. У продажы ўжо з’явіўся унікальны сямейны адвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство».
- Ён новы і па форме, і па змесце. Ніхто ў Беларусі раней нічога падобнага не рабіў. У гэтым годзе мы імкнуліся зрабіць адвэнт-каляндар у лепшых класічных традыцыях - у выглядзе доміка і з вакенцамі, якія адчыняюцца, - распавядаюць стваральнікі календара. - Пад вакенцамі вы знойдзеце 25 заданняў на кожны дзень Адвэнта - пра Раство, Беларусь і сэрца. Мы зрабілі яго сямейным і напоўнілі новымі, прадуманымі спецыяльна для беларусаў і для нашага часу заданнямі. Сутнасць адвэнт-календара ў тым, каб кожны дзень адчыняць вакенца і выконваць заданне. Наш сямейны адвэнт-каляндар мы стваралі, каб вы маглі разам усёй сям’ёй падрыхтаваць свой дом і свае сэрцы да Раства.
Таксама адзначаецца, што адвэнт-каляндар пасуе і для тых, хто святкуе Божае Нараджэнне 7 студзеня - у гэтым выпадку пачаць каляндар трэба 14 снежня. Адвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство» можна праходзіць і пары без дзяцей і нават самастойна. На задняй вокладцы календара размешчана інструкцыя, якая дапаможа і накіруе. Да інструкцыі прыкладзены план чытання Бібліі на Адвэнт. Каляндар стварыла Вольга Севярынец, ілюстратар - Кацярына Раюнец.
Каштуе адвэнт-каляндар усяго 14 рублёў - замовіць яго можна па спасылцы >
Related items
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы