Logo
Print this page

52 дзіцяці забіваюць штодня. У Навагрудскім раёне правялі пілігрымку, каб перапрасіць за грэх аборту

Падчас малітоўнага кангрэсу да 101-годдзя легалізацыі абортаў выступілі з дакладамі госці з Беларусі і замежжа

Пакутная пілігрымка з Навагрудка ва Уселюб правялі каталіцкія вернікі 20 лістапада як знак перапрашэння за грахі супраць жыцця. 52 белых крыжа, з якімі ўдзельнікі пілігрымкі выйшлі ў шлях, сімвалізуюць сумную статыстыку - па некаторых дадзеных, кожны дзень у Беларусі ад абортаў забіваецца 52 дзіцяці.

Пілігрымка адбылася ў межах міжнароднага малітоўнага кангрэсу "У абарону жыцця", які праходзіў 18-21 лістапада ў Навагрудку, паведаміла яго ўдзельніца Марына Валасар.

- Падчас пілігрымкі вернікі маліліся ўсімі чатырма часткамі Ружанца, Вяночкам да Божай Міласэрнасці, таксама былі сведчанні розных людзей, якія служаць у абарону жыцця або былі сведкамі Божых цудаў у сваім жыцці ў гэтай сферы. Затым ва Ўселюбе была невялікая канферэнцыя ксяндза Віталія Цыбульскага, - дадала ўдзельніца.

Дата пачатку кангрэсу невыпадковая. Менавіта 18 лістапада 101 год таму камуністычныя ўлады легалізавалі аборты - у тым ліку на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Сярод тых, хто выступаў з дакладамі на кангрэсе - арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, доктар тэалогіі святар Франчэска Джардана, сацыёлаг, пісьменніца Габрыэла Кубі.

Media

Last modified onСубота, 20 Лістапад 2021 23:04
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.