Logo
Print this page

Усё пра ідалапаклонства ў XXI стагоддзі - на рэкалекцыях ва Уселюбе

Ёсць многія рэчы, якім пакланяюцца сучасныя людзі. Як працаваць са сваімі жаданнямі, каб яны не сталі прычынай ідалапаклонства?

Ці ёсць ідалапаклонства ў XXI стагоддзі? На гэтую тэму будуць разважаць на рэкалекцыях з 10 па 12 снежня ва Уселюбе. Рэкалекцыі прысвечаны таму, каб паказаць людзям, якія жывуць у дваццаць першым стагоддзі, актуальнасць праблемы пакланення ідалам.

Гаворачы аб ідалапаклонстве ў нашыя дні, часцей за ўсё можна пачуць рэакцыю, якая адмаўляе значнасць гэтай з'явы. Калі евангеліст Ян напісаў сваё Першае пасланне да касцёла, у самым канцы свайго жыцця, ён падвёў вынік гэтаму пасланню нечаканай фразай: "Дзеці, захоўваеце сябе ад ідалаў" (1 Яна 5,21). Апостал палічыў вельмі важным папярэдзіць пра гэта. Прымус чалавека пакланяцца каму-небудзь ці чаму-небудзь, акрамя сапраўднага Бога, з'яўляецца галоўнай мэтай д'ябла.

«Падчас духоўных практыкаванняў мы прыгледзімся да асноўных заганаў чалавечага жыцця, якім пакланяюцца сучасныя хрысціяне: пакланенне багаццю, абжорству, чалавечай уладзе, чалавечай славе і іншае. А таксама, як працаваць са сваімі жаданнямі, каб яны не сталі прычынай ідалапаклонства», - тлумачаць арганізатары.

Пачатак: пятніца 19.00, 10 снежня. Заканчэнне: нядзеля 13.30, 12 снежня. Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне. Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе. Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, аг. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

+375 (29) 280 05 45

casimir1433@gmail.com

Паглядзець праграму рэкалекцый на 2021-2022 гады ва Уселюбе і інфармацыю, як дабрацца, можна тут >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.