Logo
Print this page

Моцны вецер сарваў частку даху з магілёўскага катэдральнага касцёла

На апублікаваных фота відаць, як перад уваходам у храм ляжаць часткі разбуранага драўлянага акратавання

Біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram аб пашкоджанні даху каталіцкага катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве. Гэта адбылося з-за моцнага ветру 14 студзеня. У сувязі з гэтым іерарх папрасіў аб падтрымцы. На апублікаваных фота відаць, як перад уваходам у храм ляжаць часткі разбуранага драўлянага акратавання, таксама ёсць дзіры ў даху, якія ўтварыліся пасля буры.

У той жа дзень сіноптыкі абвясцілі аб чырвоным узроўні небяспекі ў Беларусі з-за моцнага ветру. Паведамлялася аб шматлікіх пашкоджанняў будынкаў і канструкцый у Мінску і іншых гарадах у розных рэгіёнах. У штармавым папярэджанні гаварылася пра тое, што хуткасць ветру можа дасягаць 25-27 метраў у секунду. Паводле сіноптыкаў, 15 студзеня моцны вецер захаваецца, але ягоная хуткасць будзе меншай.

Нагадаем, касцёл у Будславе цалкам накрылі часовым дахам >

Media

Last modified onПятніца, 14 Студзень 2022 18:17
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.