Logo
Print this page

Евангелле па-беларуску - цяпер і ў аўдыё: слухаць ужывую і спампаваць

Пакуль даступны запісы двух Евангелляў, праца працягваецца

На афіцыйным сайце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі апублікаваны аўдыёзапісы Евангелля ў перакладзе на беларускую мову. Пра гэта паведаміў дырэктар партала кс. Аляксандр Улас:

- Дзякуючы намаганням шаноўнага спадара Віталія Палінеўскага з'явілася магчымасць выбару раздзелаў Евангелля, якое слухаеце, і таксама пампавання - для таго каб захаваць і паслухаць іншым разам. Зроблены і дададзены таксама запіс чарговага Евангелля паводле Марка. Праца трывае далей!

На старонцы Catholic.by ужо апублікаваны запісы двух Евангелляў - паводле св. Мацвея і паводле св. Марка. Тэкст накладзены на фонавую музыку, Святое Пісанне добра агучанае, аўдыё прыемнае для праслухоўвання. Нагадаем, раней тэкст Новага Запавету па-беларуску выклалі ў сетку >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.