У Магілёве пачалі рамонт даху касцёла - за тры дні беларусы сабралі 11 тыс. рублёў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Кошт выдаткаў па аднаўленні храма пакуль не вядомы, збор ахвяраванняў працягваецца - рэквізіты
У Магілёве 18 студзеня распачаліся працы часовага забеспячэння даху магілёўскай катэдры пасля ўрагана. На аднаўленне пашкоджанага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава за тры дні беларусы пералічылі звыш 11 тысяч рублёў. Пра гэта паведаміў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі на сваёй старонцы ў Instagram, а таксама падзякаваў усім ахвярадаўцам.
Нагадаем, моцны вецер 14 студзеня разбурыў частку даху старадаўняга каталіцкага храма. У той жа дзень біскуп Яшэўскі звярнуўся з просьбай аб фінансавай дапамозе да вернікаў і ўсіх неабыякавых. Кошт выдаткаў па аднаўленні касцёла пакуль не вядомы. Збор ахвяраванняў працягваецца, іх можна пералічыць па наступных рэквізітах:
р/с BY64BLBB30150700187012001001
ОАО «Белинвестбанк»,
БИК BLBBBY2X
УНП 700187012
получатель платежа: «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии в г. Могилеве»
назначение платежа: добровольное пожертвование
Media
Related items
-
Канцэртамі ў Пінску, Магілёве і Гродне стартаваў маштабны арганны фестываль
-
Будслаўскі касцёл адкрылі для наведвання - ідзе падрыхтоўка да фэсту
-
На малітву ў касцёл і па вёсцы з баянам: як у каталіцкім рэгіёне адзначылі выпускны
-
47 бясплатных канцэртаў: у 11 касцёлах Беларусі пройдзе арганны фестываль
-
Божая Маці сабрала разам у Гомелі католікаў, праваслаўных і ідэолагаў