Logo
Print this page

Дзень святога Валянціна адзначылі ў адзінай у Беларусі аднайменнай парафіі

Для ўдзельнікаў свята падрыхтавалі адмысловыя падарункі - незвычайныя сэрцайкі-«валянцінкі»

Парафіяльны фэст прайшоў у рыма-каталіцкай парафіі Святога Валянціна ў Смалявічах. Напярэдадні ўспаміну гэтага святога, 13 лютага, мясцовыя вернікі сабраліся ў касцёле і прасілі святога Валянціна навучыць Божай любові і прабачэнню.

Фэст пачаўся з выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыі, затым адбылася ўрачыстая святая Імша, пасля якой вернікі перад Найсвяцейшым Сакрамантам прачыталі літанію да святога Валянціна і праспявалі гімн «Цябе Бога праслаўляем». Для ўдзельнікаў фэсту падрыхтавалі адмысловыя падарункі - незвычайныя сэрцайкі-«валянцінкі».

- Чалавек створаны з Божай любові і для любові, няхай кожны будзе напоўнены ёй спаўна! Не бойцеся жыць для любові! - адзначаецца на парафіяльнай старонцы.

Пра святога Валянціна, біскупа і мучаніка, захавалася вельмі мала звестак. Валянцін быў біскупам у Тэрні, Італія, каля 268 г. прыняў мучаніцкую смерць, пра акалічнасці якой нічога невядома. Святы Валянцін лічыцца апекуном добрага сужэнства, яго заступніцтва таксама просяць пры эпілепсіях, пры частых стратах прытомнасці.

Media

Last modified onНядзеля, 13 Люты 2022 21:26
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.