Logo
Print this page

"Вакол нас шмат апантаных". Маналог экзарцыста апублікавалі ў YouTube

Пробашч касцёла ў Росіцы распавядае пра гісторыі выгнання дэманаў, тлумачыць сутнасць экзарцызму

Новым героем відэапраекта Onliner стаў каталіцкі святар, айцец марыянін Аляксандр Жарнасек, экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі РКЦ, пробашч касцёла ў Росіцы. Ён распавядае пра гісторыі выгнання дэманаў, гаворыць аб бабках-шаптухах, аматарах картаў Таро і пустых "верніках", якія ходзяць у храм, як па інэрцыі.

Айцец Аляксандр тлумачыць, што такое апантанасць, чым з'яўляецца экзарцызм (чын выгнання злога духа з чалавека), з якімі праблемамі і пытаннямі звяртаюцца да яго людзі, а таксама пра гісторыю свайго паклікання да святарства і да служэння экзарцыстам. «Многія не разумеюць Езуса», - адзначае айцец Аляксандр.

За суткі відэа набрала каля 30 тыс. праглядаў і сотні каментароў, многія з якіх - пазітыўныя, у тым ліку ад людзей, якія прызнаюцца, што далёкія ад хрысціянства.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.