Logo
Print this page

У Будславе паказалі, як рэстаўравалі абраз Маці Божай

Адноўлены як жывапіс, так і ўсе металічныя і драўляныя дэталі

Каталіцкі Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе апублікаваў здымкі з працэсу рэстаўрацыі старадаўняга цудатворнага абраза Панны Марыі.

Нагадаем, калі ў будслаўскім касцёле адбыўся пажар, абраз Маці Божай адразу быў вынесены з храма ў надзейнае месца. Пасля Будслаўскага фэста, пакуль ішлі працы па аднаўленню даху касцёла, была прынята рашэнне зрабіць рэстаўрацыю абраза. Працы выканалі ў поўнай меры: аднавілі як жывапіс, так і ўсе металічныя і драўляныя дэталі. Апошні раз рэстаўрацыя праводзілася на пачатку 1990-х гадоў. Зараз абраз Маці Божай ужо знаходзіцца у касцёле.

Будслаўскі абраз Маці Божай - адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі. Ен напісаны невядомым майстрам у ХVI стагоддзі. Падараваны ў 1598 Папам Рымскім Кліментам VIII мінскаму ваяводзе Яну Пацу. Зафіксаваны шматлікія цуды, здзейсненыя праз заступніцтва Маці Божай пасля малітвы ля будслаўскага абраза. Ад пачатку 1990-х аднавіўся яго культ, у Будслаў адбываюцца пілігрымкі. 2 ліпеня 1998 года кардыналам Казімірам Свёнткам цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі.

Фота: рэстаўратар Аркадзь Шпунт

Last modified onЧацвер, 21 Красавік 2022 10:18
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.