Logo
Print this page

Масавыя Эўхарыстычныя працэсіі прайшлі на Гомельшчыне - фота

У Лельчыцах і Гомелі католікі сведчылі аб сваёй веры, прасілі Божага дабраславення для ўсяго народа

У першую нядзелю пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, 19 чэрвеня, Эўхарыстычныя працэсіі прайшлі па вуліцах гарадоў Беларусі, у тым ліку - у Гомельскай вобласці. У Гомелі святары і вернікі з парафій Нараджэння Божай Маці і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі правялі «маніфестацыю веры» па традыцыйным маршруце па вуліцы Савецкай ад касцёла да Дома міласэрнасці сясцёр святой Маці Тэрэзы.

У Лельчыцах вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Фацімскай зладзілі Эўхарыстычную працэсію па вуліцах гарадскога пасёлка. Нагадаем, раней католікі правялі працэсіі Божага Цела на вуліцах Мазыра і Пінска.

На штогадовыя працэсіі Божага Цела, вернікі выходзяць, каб засведчыць аб сваёй веры, аб любові Хрыстовай, і прасіць дабраславення для ўсяго народа. У папярэднія два гады масавыя працэсіі па вуліцах не праводзіліся, афіцыйна - з-за кавідных абмежаванняў.

Media

Last modified onНядзеля, 19 Чэрвень 2022 23:09
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.