Logo
Print this page

Фэст у Будславе-2022: да чаго заклікаў біскуп + онлайн-трансляцыя

У Нацыянальны санктуарый пешшу прыбылі пілігрымы з розных куткоў Беларусі

У Будславе распачаліся штогадовыя ўрачыстасці ў гонар цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. 1 ліпеня ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый, па традыцыі, прыбылі пілігрымы, у тым ліку - пешшу. Нагадаем, самая працяглая пілігрымка ішла амаль 300 кіламетраў з Баранавічаў на працягу 9 дзён.

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі напярэдадні звярнуўся да вернікаў на сваёй старонцы ў сацсетцы:

«Дарагія сябры! Набліжаецца Будслаўскі фэст. Запрашаю да ўдзелу ў гэтых святах і жадаю шматлікіх ласкаў Божых усім вам! Няхай Каралева супакою выпрасіць у Бога гэту так патрэбную нам усім ласку - супакой. Няхай як найхутчэй скончыцца ваенная агрэсія супраць украінскага народа, няхай запануе супакой у нашых сем'ях і нашых сэрцах».

На канале Catholic.by вядзецца онлайн-трансляцыя ўрачыстасцяў. Спачатку адбылася святая Імша для пілігрымаў, якую цэлебраваў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі. У прамым эфіры можна назіраць за працэсіяй і святой Імшой апоўначы (1 ліпеня ў 23.30), галоўнай святой Імшой у суботу (2 ліпеня ў 11.00). Таксама пастаянна вядзецца трансляцыя з касцёла. Усе відэа - ніжэй на гэтай старонцы.

Media

Last modified onПятніца, 15 Ліпень 2022 20:45
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.