Да мяжы з Беларуссю вырушыла пілігрымка католікаў з Варшавы - з інтэнцыяй «Аб супакоі»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У першы дзень пілігрымы пераадолелі пешкі шлях да Мінска... Мазавецкага
Звыш 20 вернікаў вырушылі 24 ліпеня ў першую пілігрымку беларусаў замежжа. Яна адбываецца ў Польшчы – за 7 дзён з інтэнцыяй «Аб супакоі» ўдзельнікі пройдуць каля 200 кіламетраў: з Варшавы да санктуарыя ў вёсцы Кастамлоты на мяжы з Брэсцкай вобласцю Беларусі. Духоўны кіраўнік пілігрымкі – кс. Вячаслаў Барок. Сярод удзельнікаў – маладыя бацькі, якія адправіліся ў дарогу з маленькім дзіцяці ў вазку.
У першы дзень пілігрымы пераадолелі пешкі шлях у 30 км – з Варшавы да Мінска Мазавецкага. Штодня ўдзельнікі паломніцтва ў дарозе моляцца, спяваюць, чытаюць разважанні, слухаюць канферэнцыі. Начуюць пілігрымы ў намётах.
«Мы запрасілі людзей, якія сумуюць па мілых шляхах да нашых беларускіх санктуарыяў. А такіх шмат. Для многіх пілігрымкі на працягу доўгіх гадоў з’яўляюцца акумулятарамі якія зараджаюць дух на доўгія месяцы. Гэтыя шляхі не забіраюць сілу, а даюць яе», – каментаваў адзін з арганізатараў Арцём Ткачук.
У нядзелю, 31-га ліпеня, пасля развітальнай святой Імшы ў Кастамлотах удзельнікі адправяцца назад у Варшаву.
Media
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы