У Мінску закрылі Чырвоны касцёл - прычыны досыць дзіўныя
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Парафіяне распавялі, што ў храм не пускаюць святароў, і назвалі сітуацыю неадназначнай
Пасля пажару, які адбыўся ў ноч на 26 верасня ў Чырвоным касцёле Мінска, мясцовыя ўлады вырашылі закрыць храм для наведвання. Паводле афіцыйнай інфармацыі, рашэнне аб "прыпыненні працы" касцёла прыняла камісія па надзвычайных сітуацыях пры Адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы:
- Камісіяй прынята забарона эксплуатацыі будынка да яго поўнага аднаўлення і прывядзення ў працаздольны стан усіх сістэм пажаратушэння і электраабсталявання. Да ліквідацыі ўсіх недахопаў мерапрыемствы, якія планаваліся ў касцёле, будуць прыпыненыя.
Перыяд "прыпынення працы" пазначаны не канкрэтна - "на час правядзення праверкі".
Такім чынам, галоўныя "мерапрыемствы", якія прыпыненыя, - гэта святыя Імшы. У дзень у Чырвоным касцёле (парафія Святога Сымона і святой Алены - адна з найбуйнейшых у Мінску) праходзіла ад 6 да 8 святых Імшаў. Дзе і як зараз будзе маліцца парафія - не вядома. Акрамя таго, у храме дзейнічала Нядзельная школа, праходзіла падрыхтоўка да шлюбу і іншых сакрамэнтаў.
У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі РКЦ вырашылі не каментаваць сітуацыю. Аднак, як стала вядома Katolik.life ад парафіянаў, у храм не прапускаюць нават святароў - яны не могуць зайсці ўнутр і агледзець месца здарэння. Афіцыйна МНС паведамляла толькі аб пашкоджанні маёмасці на плошчы 20 кв. метраў, а прычынай пажару назвала ўзгаранне праводкі.
Парафіяне таксама ўдакладнілі, што, са слоў вартаўніка, перад тым, як у касцёле з'явіўся дым, быў чутны грукат. Выклікала здзіўленне і тое, што практычна разам з МНС прыбыў і Следчы камітэт. Вернікі называюць сітуацыю дзіўнай і неадназначнай - асабліва пасля абвяшчэння аб рашэнні закрыць храм для вернікаў. Парафіяне сумняваюцца ў мэтазгоднасці такога рашэння і лічаць прычыны непераканаўчымі.
У той жа вечар вернікі пачалі малітву ля сцен закрытага Чырвонага касцёла [+новыя падрабязнасці]
Related items
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- У Беларусі ўвялі Дзень цяжарных: хто ініцыятар і чаму такія даты