Logo
Print this page

У Беларусі знялі першы хрысціянскі навагодні фільм – прэм'ера

Гледачам абяцаюць паўтары гадзіны гумару, спеваў і магчымасць глядзець у навагоднюю ноч добрую, культурную, вясёлую каталіцкую віншаванку

«Радыё Марыя» разам з вялікай колькасцю каталіцкіх супольнасцяў з усёй Беларусі выпусціла ўласную святочную беларускамоўную камедыю. Гэта першы хрысціянскі навагодні фільм, прэм'ера якога запланавала 31 снежня на 22.00 (па мінскім часе).

«Зусім ужо смешна не атрымалася. Але мы католікі, мы так бачым свет», - пракаментавала каардынатар радыёстанцыі Яўгенія Найдовіч і апублікавала кароткі трэйлер.

Каталіцкі навагодні фільм мае назву «Прыгоды снежкі, альбо Як мы надзею шукалі». Гледачам абяцаюць паўтары гадзіны гумару, спеваў і магчымасць глядзець у навагоднюю ноч добрую, культурную, вясёлую каталіцкую віншаванку з глыбокім сэнсам, захаваць сябе на свята ў хрысціянскай сістэме каштоўнасцяў, адчуць еднасць і маральную падтрымку, быць «сярод сваіх» у першую ноч Новага года.

Media

Last modified onСубота, 25 Люты 2023 00:42
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.