Хрысціянскую перадачу для дзяцей стварылі беларускія католікі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (1)
Глядзім у першым 40-хвілінным беларускамоўным відэа падарожжы, даведваемся пра Буднага і Скарыну, вучымся спяваць і гатаваць, пазнаем прыроду і космас, слухаем казкі.
Хрысціянскі відэа-праект для дзяцей на беларускай мове «Анёлкі з вясёлкі» запусцілі 24 лютага каталіцкія вернікі. «Мая каханая жонка Насця загарэлася ідэяй зрабіць дзіцячую перадачу хрысціянскай накіраванасці. І зрабіла! Першы выпуск "Анёлкаў з вясёлкі" ўжо можна паглядзець», – падзяліўся вядомы фатограф і астраном Віктар Малышчыц.
Першы 40-хвілінны выпуск складаецца з раздзелаў «Чароўныя вандроўкі», «Крочым да Бога», «Музычны куфэрак», «Сакрэты раслін», «Смачная хвілінка», «Вышэй неба», «Матуліны казкі».
«Запрашаем усіх у нашу каталіцкую нядзельную школку! Разам з вялікімі і маленькімі героямі вы навучыцеся спяваць вясёлыя песні, рабіць салодкія пачастункі, даведаецеся пра пісьменства, архітэктуру і нават пра космас!», – гаворыцца ў апісанні відэа.
Адзначым, што некамерцыйны праект стваралі на энтузіязме, пры гэтым ён атрымаўся цікавым і якасным. Над першым выпускам працавалі Настасся і Віктар Малышчыц, Аксана Ючкавіч, Ксенія Сямашка, Аліна Сарока, Ксенія Рак, Алена Палякова. Усе героі відэа – з заслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
Media
Related items
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь