Logo
Print this page

Місія на планеце Зямля. Беларуская манахіня напісала міні-п'есу да Вялікадня

Сцэнар можна скарыстаць у Нядзельных школах – падрыхтаваць міні-спекталь з дзецьмі для паказу ў парафіях падчас велікодных святаў.

Сястра Таццяна Халапук з Івянца напісала новую міні-п'есу да велікодных святаў «Незвычайнае спатканне». Манахіня доўгі час служыла ў Светлагорску, і там, у мясцовай каталіцкай парафіі ставіла з дзецьмі пастаноўкі да Божага Нараджэння і Пасхі па ўласных сцэнарыях. Таксама парафіяльная група выязджала са спектаклямі ў іншыя гарады.

Цяпер сястра Таццяна напісала новую пастаноўку і даслала тэкст у Katolik.life для распаўсюду. Сцэнар можна скарыстаць у Нядзельных школах – падрыхтаваць міні-спекталь з дзецьмі для паказу ў парафіях падчас велікодных святаў.

Адны з герояў новай пастаноўкі – свецкія сімвалы Пасхі – зайчыкі і кураняты. Аўтар адкрывае новы сэнс гэтых персанажаў у святле Евангелля, гаворыць пра іх місію на планеце. Ніжэй можна спампаваць тэкст міні-п'есы ў фармаце PDF на беларускай мове.

Last modified onЧацвер, 23 Сакавік 2023 15:41
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.