Стартуюць рэгістрацыі на пешыя пілігрымкі ў Будслаў. Першая – у Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Дзесяткі і сотні кіламетраў паломнікі ідуць з малітвай, песнямі, добрымі стасункамі. Для многіх пілігрымкі становяцца галоўнай падзеяй лета.
Арганізатары пешых пілігрымак у Будслаў, якія штогод накіроўваюцца ў Нацыянальны санктуарый з розных куткоў Беларусі, пачалі абвяшчаць аб пачатку рэгістрацыі ўдзельнікаў. 9 траўня аб старце запісу паведамілі арганізатары пілігрымкі «Мінск – Будслаў» – парафія святога Сымона і святой Алены (Чырвонага касцела) і супольнасць «Легіён Марыі». Паломніцтва адбудзецца 25-30 чэрвеня. Урачыстасці ў гонар 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай запланаваны на 30 чэрвеня – 1 ліпеня з удзелам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
За 6 дзен шляху ўдзельнікі мінскай пілігрымкі пераадолеюць звыш 120 кіламетраў. У дарозе паломнікаў чакаюць канферэнцыі на тэму прысвячэння Панне Марыі, разважанні над Божым Словам, малітвы, споведзь, штодзенны ўдзел у святой Імшы. А таксама – захапляючыя краявіды лагойскага краю.
Адкуль стартуе пілігрымка, пакуль невядома – Чырвоны касцёл у Мінску па-ранейшаму закрыты.
Нагадаем, першае паломніцтва «сезона» адбылося 8 траўня – з Пінска ў Лагішын.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад