З любоўю і малітвай – да Беларусі. Пілігрымка беларусаў замежжа выйдзе з Варшавы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
На працягу сямі дзён шляху пілігрымы будуць шукаць адказы на пытанні вымушанай эміграцыі, падзелаў, войнаў, пераследаў. Рэгістрацыя ўжо пачалася.
Другая пешая пілігрымка беларусаў замежжа па маршруце «Варшава – Кастамлоты» адбудзецца 22-29 ліпеня. Ужо пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў.
Як і летась, калі ў шлях вырушылі звыш 20 чалавек, за 7 дзён пілігрымы пераадолеюць 210 кіламетраў са сталіцы Польшчы да санктуарыя ў вёсцы Кастамлоты на мяжы з Брэсцкай вобласцю Беларусі. Тут знаходзіцца санктуарый падляшскіх мучанікаў - сялян, грэка-католікаў, якія загінулі ад расійскага войска ў 1874 годзе пры абароне сваёй уніяцкай царквы ад ператварэння яе ў праваслаўную ў час ліквідацыі Брэсцкай уніі на Падляшшы.
Духоўны кіраўнік пілігрымкі – ксёндз Вячаслаў Барок. Кожны дзень шляху будзе мець тэмы духоўнага разважання. Адна з такіх тэм – перашкоды і выпрабаванні на жыццёвай дарозе: чаму Бог дапускае войны, турмы, пераслед, вымушаную эміграцыю.
Таксама пілігрымы ў дарозе будуць шукаць адказы на пытанні па тэме падзелаў і еднасці, шляху праўды і любові, разважаць над тым, ці з'яўляецца эміграцыя тупіком: для чаго многія цяпер знаходзяцца ў пэўнай краіне, а не на Радзіме ці ў іншым месцы, якая лакальная місія кожнага.
Related items
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі