Беларускія католікі адначасова наведалі і месца нараджэння, і месца смерці святога Андрэя Баболі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У пілігрымку да санктуарыя ў польскай вёсцы, дзе нарадзіўся мучанік, вернікі адправіліся з малітвай за несправядліва церпячых у Беларусі, аб навяртанні тых, хто чыніць зло.
Цэнтральныя ўрачыстасці ў Пінскай дыяцэзіі па ўшанаванні святога Андрэя Баболі, Апостала Палесся, адбыліся 20 траўня ў Янаве Палескім (Іванава). Тут у 1657 годзе гэты каталіцкі прапаведнік быў замучаны і жорстка забіты ваяўнічымі праваслаўнымі казакамі.
Урачыстасці пачаліся з супольнай малітвы каля крыжоў Еднасці (каталіцкага і праваслаўнага – усталяваных на месцы, дзе быў схоплены святы Андрэй Баболя). Затым працэсіяй вернікі прайшлі да касцёла Узвышэння Святога Крыжа, дзе адбылася святая Імша, а пасля – канцэрт арганнай музыкі.
У той жа самы дзень і час адна з сямей – вернікі Пінскай дыяцэзіі, якія цяпер часова жывуць у Польшчы – наведалі месца нараджэння святога Андрэя Баболі: вёску Страхаціна ў Падкарпацкім ваяводстве.
Тут знаходзіцца санктуарый святога Андрэя Баболі, да якога беларускія католікі зладзілі пілігрымку з малітвай за Пінскую дыяцэзію і ўсю Каталіцкую царкву ў Беларусі, усіх церпячых ад несправядлівасці ў краіне, з просьбай аб заступніцтве за беларускі народ, згоду і мір у грамадстве, аб навяртанні і пакаянні тых, хто чыніць зло.
Чытайце па тэме: «Мы яшчэ раз кажам: ніколі зноў!» Праваслаўная верніца напісала абраз святога Андрэя Баболі >
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Глядзець, чытаць, удзельнічаць: праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад