Logo
Print this page

У касцёлах Беларусі дабраславілі выпускнікоў. Асабліва кранальна – у Івянцы

Там малітва адбывалася пад спевы дзяцей і акампанемент гітары, цымбалаў і баяна.

У школах Беларусі прагучалі «апошнія званкі», а ў многіх каталіцкіх парафіях святары дабраславілі выпускнікоў на паспяховую здачу іспытаў, паступленне і шлях у дарослае жыццё.

У прыватнасці ў івянецкім касцёле Святога Міхала Арханёла благаслаўлялі выпускнікоў і маліліся за іх падчас святой Імшы на заканчэнне навучальнага года. Кранальнасці дадавалі спевы пад гітару, цымбалы і баян – пра гэты незвычайны ансамбль у Івянцы мы ўжо распавядалі >

А спявалі маленькія дзеці, якія таксама сабраліся на святой Імшы на заканчэнне навучальнага года, – на летні адпачынак іх таксама дабраславіў святар.

Фота і відэа апублікавала на сваёй старонцы сястра Аляксандра Арэшка.

Media

Last modified onЧацвер, 01 Чэрвень 2023 15:21
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.