З ксяндзамі-байкерамі ў пілігрымку: на фэст у Гудагаі зладзілі мотапрабег
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Па дарозе ўдзельнікі наведвалі святыні, а ўвечары прыбылі ў касцел на свята [фота]
У санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі 15-16 ліпеня адзначылі адпустовую ўрачыстасць з удзелам беларускіх біскупаў, шматлікіх святароў і свецкіх вернікаў. З гэтай нагоды ў санктуарый адбылася мота-пілігрымка па маршруце «Нарач – Астравец – Гудагай».
Як паведамілі на старонцы астравецкай супольнасці матацыклістаў «No limits», яе ўдзельнікаў запрасілі ў мотапрабег разам з ксяндзамі-байкерамі. Да святароў далучыліся некалькі мотааматараў, якія пасля дабраславення адправіліся ў шлях. Па дарозе ўдзельнікі мота-пілігрымкі наведвалі святыні ды іншыя цікавыя месцы. Увечары байкеры прыбылі на фэст.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Фота апублікавалі старонкі санктуарыя ў Гудагаі і супольнасці матацыклістаў «No limits». Дарэчы, байкеры з гэтай супольнасці не першы раз наведваюць касцёлы – раней яны збіраліся на святой Імшы ў інтэнцыі ўсіх загінулых мотацыклістаў.
Related items
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама была затрымана парафіянка
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах