Logo
Print this page

Абвянчаліся наўпрост у пілігрымцы: новую сям'ю стварылі на мяжы з Беларуссю

Без пышнай сукенкі і сваякоў, але з любоўю, верай і надзеяй – падчас пілігрымкі беларусаў замежжа маладая пара пабралася шлюбам [фота]

На завяршэнне пешай пілігрымкі беларусаў замежжа 28 ліпеня быў здзейснены сакрамэнт шлюбу: гэта адбылося ў касцёле ў вёсцы Кодэнь на самай мяжы Польшчы і Беларусі. Абвянчаліся ўдзельнікі пілігрымкі Сяргей са Шчучына і Аляксандра з Мастоў, якія цяпер жывуць і вучацца ў Польшчы.

Маладыя людзі ў Беларусі шмат разоў удзельнічалі ў паломніцтвах, і калі апынуліся за мяжой, далучыліся да пілігрымкі беларусаў, прайшоўшы ўвесь шлях.

Фінальную святую Імшу пілігрымкі цэлебравалі ў санктуарыі Божай Маці Кодэньскай, Каралевы Падляшша, распавёў Katolik.life каардынатар пілігрымкі Арцём Ткачук. Падчас гэтай святой Імшы сакрамэнт шлюбу беларусаў здзейсніў духоўны кіраўнік пілігрымкі ксёндз Вячаслаў Барок.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

«Аляксандра вельмі хацела адправіцца ў гэтую пілігрымку і запрасіла мяне. І тут прыйшла выдатная ідэя – чаму б сярод сваіх беларусаў і так блізка да дома не пабрацца шлюбам? Мы спадзяемся, што ў хуткай будучыні зможам вярнуцца ў Беларусь і там адзначыць вяселле разам з сябрамі і сваякамі», – падзяліўся малады сужэнец Сяргей.

Media

Last modified onПятніца, 28 Ліпень 2023 18:52
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.