Logo
Print this page

Танцы, віктарыны, малітва: у Мінску прайшла сустрэча каталіцкай моладзі

Асабліва на спатканне запрашалі моладзь, якая прыехала на вучобу ў сталіцу з рэгіёнаў.

Агульная сустрэча каталіцкай моладзі Мінска на пачатак новага навучальнага і катэхетычнага году адбылася ў архікатэдральным касцёле. 28 верасня ў галоўнай рыма-каталіцкай святыні сталіцы сабрался моладзь з розных парафій і супольнасцяў.

Асабліва на спатканне запрашалі моладзь, якая прыехала ў Мінск на вучобу, і тых хлопцаў і дзяўчат, якія шукаюць добрых каталіцкіх сяброў.

У інтэграцыйнай сустрэчы ўдзельнічалі аніматары, скаўты, музыкі, святары і сёстры законныя. Падчас святой Імшы адбылося благаслаўленне студэнтаў, навучэнцаў ды іх заліковак.

Затым удзельнікаў чакалі конкурсы і віктарыны, па выніках якіх моладзь запрасілі далучацца да супольнасцяў, а таксама танцы. Відэа сустрэчы апублікаваў у сторыс Instagram-акаўнт @moladz_katedra

Media

Last modified onПятніца, 29 Верасень 2023 10:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.