Logo
Print this page

Маці Божая Будслаўская – цяпер і з беларусамі ў Варшаве

Копію абраза апякункі Беларусі ўсталявалі ў капліцы, дзе збіраецца на малітву супольнасць беларускіх католікаў.

У капліцы касцёла святога Аляксандра ў Варшаве, дзе збіраецца на малітву супольнасць беларускіх католікаў, усталявана копія абраза Маці Божай Будслаўскай – апякункі Беларусі. Цяпер гэты абраз будзе знаходзіцца побач з копіяй іконы Маці Божай Чанстахоўскай – апякункі Польшчы.

Копія беларускага абраза была напісана яшчэ на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, якая сёлета адзначалася 1 ліпеня, і затым была дастаўлена ў Варшаву. Спачатку ікону выстаўлялі перад алтаром падчас святых Імшаў, а цяпер, пасля таго, як змайстравалі раму, устанавілі на сталае месца.

Копію напісаў беларускі мастак Эдуард Галустаў. Сродкі на абраз збіралі талакой, каб аплаціць матэрыялы і зрабіць раму. Грошы за працу мастак не ўзяў і зрабіў яе бясплатна.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

«Маці Божая Будслаўская, маліся за нас, беларусаў у Варшаве», – звяртаюцца вернікі да Нябеснай Заступніцы.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.