Logo
Print this page

На місію – у Туркменістан. Мінчанка адправілася ў мусульманскую краіну падтрымаць католікаў

Беларуска апублікавала фота з сустрэчы – на здымках паказана батлейка, аформленая з мясцовым каларытам, дзяўчынкі-міністранты, што з'яўляецца нязвыклым для католікаў у Еўропе.

Каталіцкая верніца з Мінска прыбыла з місіяй у далёкі Туркменістан, каб духоўна падтрымаць мясцовую каталіцкую суполку. У гэтай краіне пражываюць 5 мільёнаў чалавек, з якіх 90% вызнаюць іслам, а католікаў ва ўсім Туркменістане – усяго каля 200 чалавек.

Аднак агульны ўзровень рэлігійнасці ў краіне – пасля доўгага перыяду савецкага ваяўнічага атэізму – ацэньваецца як нізкі: большасць лічыцца мусульманамі толькі намінальна, а на самой справе жывуць забабонамі, магіяй, наркаманіяй.

Місія sui iuris Каталіцкай царквы была заснавана святым Янам Паўлам II у 1997 годзе. Айцы-аблаты ў якасці місіянераў сустракаюцца з вернікамі ў прыватных дамах, а святая Імша цэлебруецца на тэрыторыі Апостальскай нунцыятуры ў Ашхабадзе.

Як аніматар каталіцкага руху «Святло-Жыццё» – Аазіс мінская верніца прыязджала ў Туркменістан і раней, праводзіла тут рэкалекцыі, а яе цяперашні візіт у гэтую краіну – ужо 18-ы. Мэта гэтага прыезду – падтрымаць мясцовых католікаў, пабыць з імі, памаліцца разам:

«Штодня праводзім сустрэчы Аазіса, са Словам Божым, з песнямі. Таксама штодзённа катэхезы, святая Імша. Наведваем дамы вернікаў».

Мінчанка апублікавала фота з сустрэчы – на здымках паказана батлейка, аформленая з мясцовым каларытам, дзяўчынкі-міністранты, што з'яўляецца нязвыклым для католікаў у Еўропе.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Глядзіце таксама – За мір на Каўказе: як прайшла пілігрымка католікаў у Азербайджане >

Last modified onСерада, 17 Студзень 2024 14:41
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.