BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Штосьці незвычайнае зладзілі ў мінскім касцёле: набажэнства спалучылі з перфомансам

Атрымалася моцная рэлігійна-культурная акцыя, аналагаў якой мы яшчэ не бачылі [фота, відэа]

Парафія святога Францішка Асізскага ў Мінску і ўдзельніца парафіяльнага хору Transitus Вераніка Раманенкава 20 сакавіка апублікавалі справаздачу з незвычайнай падзеі. У касцёле правялі ўнікальны Крыжовы шлях (набажэнства падчас Вялікага посту ў католікаў), аналагаў якога мы яшчэ не бачылі.

Вынікам стаў рэлігійна-культурны перфоманс з постмадэрнісцкімі прыёмамі, а карціны ствараліся ў кірунку абстрактнага экспрэсіянізму.

Хор Transitus разам з мастачкамі Марыяй і Ганнай Невяроўскімі прадставілі Крыжовы шлях Хрыста ў выглядзе інтэграцыі музычнага і выяўленчага мастацтва. Вернікі разам спявалі, разважалі і малявалі. Ідэя была ў тым, каб падчас набажэнства стварыць фарбамі на халстах 14 выяваў пакутаў і ўваскрасення Хрыста – у той самы час, калі хор спяваў і гучалі разважанні, мастачкі пісалі карціны (глядзіце ніжэй фота і відэа).

«Падчас набажэнства мы разважалі пра чалавечыя грахі і адносіны паміж сабой (пра падман, здраду, сяброўства, безнадзейнасць, радасць…) Хор выконваў творы класічнага мастацтва, рэлігійныя песні, фальклорныя спевы. Кожная кампазіцыя падкрэслівала сэнс разважанняў адпаведна прыпынку Крыжовага шляху. Таленавітыя маладыя мастачкі Ганна і Марыя Невяроўскія экспліцыравалі сэнс спеваў, разважанняў, пакутаў і надзеі фарбамі на палатне, у выніку чаго паўсталі 14 карцін, насычаных глыбінёй, пачуццямі і малітвай», – распавялі ў парафіі.

«Глыбокае перажыванне пакутаў і радасці ўваскрасення. На палотнах бачым паваленыя крыжы, разарванае і скрываўленае адзенне, слёзы і пот. Карціны фактурныя – калі на іх глядзіш або дакранаешся, то можаш разгледзець/адчуць шрамы», – падзялілася Вераніка Раманенкава.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Фота: Марыся Вярцейка

Last modified onСерада, 20 Сакавік 2024 16:33
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць