Logo
Print this page

З паходнямі і ў касцюмах: вуліцамі гарадоў Беларусі правялі Крыжовы шлях

Атмасфернымі фота і відэа падзяліліся ў Іўі і Навагрудку, таксама гарадское набажэнства прайшло ў Мінску.

Пасля таго, як упершыню за пяць гадоў Крыжовы шлях правялі католікі на вуліцах у Гродне, у Вялікую сераду, 27 сакавіка, агульнагарадскія набажэнствы прайшлі таксама ў Іўі, Навагрудку і Мінску.

У сталіцы Беларусі вернікі сабраліся перад касцёлам на Залатой Горцы – удзельнікі выкарыстоўвалі касцюмы для больш глыбокага перажывання Мукі Хрыстовай.

А ў Навагрудку велічная працэсія прайшла па вуліцах горада з паходнямі, якія неслі дзеці, і малітоўнымі спевамі пад гітару (відэа глядзіце ніжэй).

У Іўі таксама правялі Крыжовы шлях па цэнтральных вуліцах горада. Розныя групы вернікаў неслі велізарны крыж, робячы прыпынкі для малітвы і ўшанавання Крыжа, на якім Гасподзь быў укрыжаваны і ўзяў на сябе грахі кожнага чалавека (фота Іўеўскага дэканата).

Крыжовы шлях – гэта набажэнства, якое католікі праводзяць у перыяд Вялікага посту і перажываюць асноўныя моманты мукі і смерці Езуса Хрыста – ад асуджэння на смерць да пахавання.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.