BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне

Мэтай ініцыятывы з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіям у арганізацыі душпастырскай дзейнасці, інвестыцыйных праектаў і аплаты бягучых выдаткаў. Вось як гэта будзе рэалізавана.

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі абвешчана ініцыятыва «Дар сэрца для Касцёла на Магілёўшчыне». Пра гэта паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў сваім звароце на Нядзелю Добрага Пастыра, апублікаваным 18 красавіка.

Адзначыўшы, што «мы ўсе адказныя за наш Касцёл і разам закліканы будаваць тут Містычнае Цела Хрыста», іерарх нагадаў, што ў архідыяцэзіі ёсць вельмі сціплыя па колькасці супольнасці. Сярэднестатыстычная парафія на Магілёўшчыне налічвае каля 15-20 асоб.

Мэтай ініцыятывы з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіям у арганізацыі душпастырскай дзейнасці, інвестыцыйных праектаў і аплаты бягучых выдаткаў. Гэта будзе рэалізавана праз збор ахвяраванняў ва ўсіх парафіях архідыяцэзіі.

Акцыя будзе працягвацца з 21 красавіка па 6 жніўня – да свята Перамянення Пана. Сродкі будуць збіраць праз распаўсюджванне за добраахвотнае ахвяраванне адмысловых картачак – сімвалічных знакаў «дару сэрца». Сам Мітрапаліт наведае Магілёў 20-21 жніўня.

Фота – ілюстрацыйнае

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСубота, 20 Красавік 2024 15:33
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць