BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы

Удзельнікі сустрэчы манаскіх асобаў наведалі парк жывёлаў і апублікавалі вясёлую справаздачу.

Сустрэча маладых каталіцкіх манаскіх асобаў, якія служаць у Беларусі, адбылася 22-23 красавіка ў Баранавічах. Фота- і відэасправаздачу з сустрэчы апублікаваў у сваім Instagram адзін з арганізатараў ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB, пробашч парафіі Святога Арханёла Міхала ў Смаргоні.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі наведалі парк жывёлаў у Баранавіцкім раёне – ландшафтны парк, дзе многія птушкі і жывёлы знаходзяцца не ў клетках, але на волі ў натуральным асяроддзі, пры гэтым яны прывучаныя да людзей.

Манаскія асобы падзяліліся вясёлымі і мілымі здымкамі са страусамі, паўлінамі, казулямі, авечкамі ды іншымі Божымі стварэннямі, а таксама запісалі прыгожы відэаролік з цудоўнымі момантамі падчас наведвання парку жывёлаў (глядзіце ніжэй устаўкі з Instagram).

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць