Беларускі біскуп спытаў у Папы Рымскага, як спыніць вайну Расіі з Украінай – і атрымаў адказ
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Мы не можам і не хочам памяняць нашых суседзяў. Што мы павінны рабіць?» – спытаў біскуп Андрэй Зноска.
Раніцай 19 верасня каталіцкія біскупы з Беларусі, якія ўдзельнічаюць у Рыме ў курсе заняткаў для новапрызначаных біскупаў, адпраўлялі святую Імшу ў базыліцы Святога Пятра і сустракаліся з Папам Рымскім Францішкам. Падчас аўдыенцыі дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска задаў Пантыфіку пытанне, якое цытуе старонка пінскага касцёла:
«Я біскуп з Беларусі, невялікай краіны, якая мяжуе і з Расіяй, і з Украінай. Прашу Вашай парады. Мы не можам і не хочам памяняць нашых суседзяў, яны такія, якія ёсць. Што мы павінны рабіць, каб вайна паміж нашымі суседзямі спынілася?»
Паводле біскупа, святы Айцец сказаў у адказ, што ведае Беларусь, «прасіў перадаць прывітанне для прэзідэнта Лукашэнкі» і сказаў, што «вы ў Беларусі добра ведаеце, што ніколі нельга закрываць дзверы для перамоваў, што трэба трымаць іх адкрытымі».
Папа падкрэсліў, што толькі будучы гатовымі слухаць і чуць адны другіх можна дайсці да добрага выніку. У канцы свайго адказу Святы Айцец заклікаў ніколі не губляць надзею і верыць у пераможную моц малітвы – толькі такі шлях да міру ён бачыць для веруючых людзей.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі
-
Ксёндз Завальнюк папрасіў памерлага біскупа Велікасельца заступніцтва ў асаблівай справе
-
Войска, пасвячэнне, усмешка. Топ-7 фота Казіміра Велікасельца да 30 дзён яго смерці