Logo
Print this page

Калі пробашч – мастак. Калядную выцінанку зрабілі католікі ў Віцебску

Вернікі ўзгадалі, як выкарыстоўвалі ў даўнія часы гэту тэхніку, уключаную цяпер у спіс ЮНЕСКА.

Пробашч парафіі святога Антонія Падуанскага ў Віцебску ксёндз Сяргей Сурыновіч арганізаваў для вернікаў майстар-клас па беларускай выцінанцы на калядную тэматыку.

Заняткі правялі 15 снежня пасля нядзельнай Імшы, распавёў святар на сваёй старонцы і нагадаў, што нядаўна ЮНЕСКА ўключыла адзін з атрыбутаў беларускай выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Як адзначыў пробашч, адзін з удзельнікаў майстар-класа прызнаўся, што даўно не перажываў эмоцый, якія нагадваюць яму дзяцінства і бацькоўскую хату, калі выціналі разам з мамай.

«А пані Альфрэда, старэйшая парафіянка, узгадала, як з бацькамі пасля вайны выціналі фіранкі з паперы, бо не заўсёды можна было набыць тканіну... Расказала пра дэталі ўзораў, як склейвалі кавалкі паперы, якія формы і вобразы часцей за ўсё з'яўляліся на вокнах... Радасна, што выцінанкай цікавяцца дзеткі і моладзь не менш, чым іх бацькі і бабулі з дзядулямі», – дадаў пробашч, які сам вядомы як мастак, арганізатар пленэраў, выстаў жывапісу, таму папулярызуе творчасць і мастацтва сярод вернікаў.

Media

Last modified onНядзеля, 15 Снежань 2024 20:51
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.