Logo
Print this page

У новым фармаце прайшоў Крыжовы шлях у цэнтры Гродна: топ-5 фота

Напярэдадні Вербнай нядзелі католікі правялі агульнагарадское набажэнства.

Напярэдадні Вербнай (Пальмавай) нядзелі, 12 красавіка, у цэнтры Гродна католікі правялі набажэнства Крыжовага шляху, у якім прынялі ўдзел вернікі ўсіх парафій горада. Працэсія ішла па вуліцах ад Фарнага да Бернардынскага касцёла з традыцыйнымі для набажэнства прыпынкамі, падчас якіх гучалі разважанні, падрыхтаваныя мясцовымі сем'ямі. Крыж з распяццем несла моладзь.

Набажэнства ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй пры ўдзеле біскупа эмэрыта Аляксандра Кашкевіча. Анансуючы агульнагарадское набажэнства, ардынарый запрашаў прыняць у ім удзел «каб даць асаблівае сведчанне веры ў Езуса Хрыста, які ўзяў на Сябе нашы грахі».

Сёлета гарадскі Крыжовы шлях правялі ў новым фармаце. Ён не быў тэатралізаваным, як у мінулы раз, і праходзіў увечары, калі ўжо сцямнела. Многія ўдзельнікі ўзялі з сабой свечкі і лампадкі.

Фота: Леанід Шчаглоў і «Вячэрні Гродна»

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.