Logo
Print this page

Упершыню за тры гады ў Мінску пасвечаны каталіцкі святар. Хто ён?

Пашукалі, дзе цяпер святары, якіх пасвяцілі ў мінулыя разы.

У мінскім катэдральным касцёле 10 траўня дыякан Аляксандр Шыманскі прыняў святарскае пасвячэнне, якое ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Фота апублікаваў ксёндз Аляксандр Улас.

Новы святар – 35-гадовы Аляксандр, магістр тэалогіі, паходзіць з Мінску, скончыў гістарычны факультэт БДУ, працаваў, служыў у войску, а затым вырашыў стаць ксяндзом і паступіў у Гродзенскую семінарыю, якую скончыў у 2024 годзе.

Апошні раз у катэдральным касцёле Мінска святарскае пасвячэнне адбывалася чатыры гады таму. А ўвогуле ў Мінску – амаль тры гады таму.

У 2021 годзе ў катэдры біскуп Казімір Велікаселец, на той час адміністратар архідыяцэзіі, удзяліў святарскае пасвячэнне Юрыю Рашатко. Цяпер гэты ксёндз служыць беларускай супольнасці ў Кракаве.

У 2022 годзе ў касцёле святога Яна Хрысціцеля біскуп Аляксандр Яшэўскі пасвяціў у святары Марка Найдзіча. Што стала з ім – з адкрытых крыніц невядома. Дзіўна, але пасля цэлебрацыі прыміцыйнай Імшы ў Смаргоні Марк Найдзіч не ўзгадваецца ні на якіх каталіцкіх і свецкіх рэсурсах. У сацсетцы раней і ў апошні час выкладваў фота з Італіі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onНядзеля, 11 Май 2025 10:15
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.