Былы гомельскі пробашч будзе служыць для беларусаў у Любліне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Першая Імша на беларускай мове адбудзецца 1 чэрвеня.
Пробашч парафіі Маці Божай Каралевы Польшчы ў Любліне ксёндз Славамір Ласкоўскі запрошаны стаць душпастырам супольнасці беларускіх католікаў у гэтым польскім горадзе. Святар добра вядомы ў Беларусі, дзе амаль 30 гадоў служыў пробашчам у Гомелі – да 2017 года.
Цікава, што ў Любліне цяпер жывуць некалькі сем'яў, якія пераехалі сюды з Гомеля – былыя парафіяне ксяндза Славаміра.
У супольнасці беларускіх католікаў у Любліне доўгі час няма душпастыра. Чакаецца, што ксёндз Славамір пры дапамозе іншых святароў будзе стала служыць для беларусаў, нягледзячы на вялікую занятасць – ён з'яўляецца пробашчам вялікай парафіі і рэферэнтам Нэакатэхуменату ў Люблінскай архідыяцэзіі.
Цяпер святая Імша на беларускай мове зноў будзе адбывацца ў Любліне. Першая прызначана на 1 чэрвеня. Яе адправіць ксёндз Славамір а 12:30 у капліцы ў доме фундацыі Яна Паўла ІІ па адрасе ul. Boczna Lubomelskiej 2. Затым адбудзецца арганізацыйнае спатканне і знаёмства са святаром.
Нагадаем, душпастырствы беларускіх вернікаў ёсць не толькі ў Варшаве, але і ў многіх іншых гарадах Польшчы. Поўны спіс тут >
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён