Святар з «адзінага ў Беларусі касцёла з такой назвай» адказвае на практычныя пытанні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Напрыклад, з чаго пачаць, калі прыйшоў да веры ўжо дарослым, як правільна перажыць жалобу.
На старонцы каталіцкай парафіі ў Мастах ёсць рубрыка «Пытанне святару». Верагодна, гэта адзіны ў Беларусі каталіцкі паблік, які дае магчымасць наўпрост задаць пытанне ксяндзу і атрымаць разгорнуты адказ у відэафармаце.
Кожны тыдзень па серадах на пытанні, зададзеныя праз Instagram, адказвае ксёндз Віктар Ханько – пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай. Дарэчы, на старонцы адзначаецца, што гэта адзіны храм у Беларусі з такой назвай.
Святар адказаў ужо на 17 пытанняў, сярод іх шмат практычных. Напрыклад: што рабіць са свечкай пасля хросту, як паступіць, калі сям'я развальваецца, а пара мае касцёльны шлюб, з чаго пачаць, калі прыйшоў да веры ўжо дарослым, як правільна перажыць жалобу.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь
-
Папа Рымскі сустрэўся з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара
-
Уратаваць капліцу. У сацсетцы задалі пытанне – мы знайшлі адказ
-
«Вялікая бяда». Яшчэ 5 каталіцкіх святароў вымушаны пакінуць Беларусь – з'явілася рэакцыя вернікаў